Стала вядома, ад чаго памёр былы ўдзельнік гурта «Бі-2»

Пра тое, што былы ўдзельнік гурта «Бі-2» Мікалай Плявін знойдзены мёртвым у здымнай маскоўскай кватэры, стала вядома ўвечары 15 лістапада. Праходзіла інфармацыя, што бубнач быў увесь у крыві, таму ўзнікалі версіі пра крымінальныя абставіны смерці.

17.11.2023 / 19:51

Урэшце, аднак, выявілася, што музыка памёр ад сардэчнай недастатковасці. Судмедэкспертыза пацвердзіла, што смерць мела негвалтоўны характар.

Плявіну было 64 гады, ён пакутаваў ад хранічных праблем з кровазабеспячэннем сэрца. Чатыры гады таму ён перанёс інсульт, апошнім часам лячыўся ад анкалагічнага захворвання. А прыкладна месяц таму, па сведчанні блізкіх, музыка зваліўся з самаката.

Цела былога бубнача праляжала ў кватэры амаль трое сутак. Памерлага знайшоў яго сын, які стаў хвалявацца з-за знікнення бацькі і прыехаў яго адведаць.

Мікалай Плявін граў у гурце «Бі-2» з 1999 да 2006 года.

Чытайце таксама:

«Бітлз» анансаваў выхад сваёй «апошняй песні» і абнаўленне старых альбомаў

Дачка Курта Кабейна выйшла замуж за сына Тоні Хоўка

Ураджэнка Беларусі Дыяна Арбеніна стала яшчэ адным расійскім артыстам, хто адмовіўся ад антываеннай пазіцыі

Nashaniva.com