Фрэнсіс Бін Кабейн, дачка лідара групы Nirvanа Курта Кабейна, выйшла замуж за сына легендарнага скейтбардыста Тоні Хоўка — Райлі.
Як паведамляе TMZ, цырымонія, падчас якой Фрэнсіс Бін Кабейн пабралася шлюбам з Райлі Хоўкам, адбылася ў пачатку кастрычніка ў Лос-Анджэлесе.
Вядоўцам на ёй выступіў хросны бацька нявесты — экс-лідар гурта R.E.M. Майкл Стайп (Michael Stipe). А вось хроснай маці нявесты — актрысы, кінарэжысёра і мадэлі Дру Бэрымар (Drew Barrymore) — на ўрачыстасці не было.
Для Фрэнсіс Бін Кабейн гэта ўжо другі шлюб. Першым яе мужам быў музыкант Ісая Сільва (Isaiah Silva), з якім яна разышлася ў сакавіку 2016 года пасля двух гадоў замужжа. Іх развод атрымаў розгалас у сувязі з барацьбой за валоданне гітарай Курта Кабейна.
Свае адносіны пара нашчадкаў знакамітасцяў вырашыла ўзаконіць праз два гады пасля іх пачатку.
Чытайце яшчэ:
«Я ледзь не страціла прытомнасці». Робі Уільямс прысвяціў песню 4-гадовай дачцэ беларускі
Аляксандр Рыбак трапіў у скандал з дамаганнямі
Майстар з Гомеля, які зрабіў залатую гітару для Прынса
Той самы знакаміты кардыган Курта Кабейна прадалі за 334 тысячы даляраў
Каментары