Польскі шахматыст адмовіўся паціснуць руку суперніку-расіяніну, які падтрымлівае расійскае ўварванне

Дзяніс Хісматулін вядомы падтрымкай Уладзіміра Пуціна і неаднаразова наведваў размяшчэнне расійскіх вайскоўцаў і дапамагаў ім.

02.01.2024 / 23:52

Скрыншот відэа

Ва ўзбекскім Самаркандзе, дзе праходзіў чэмпіянат свету па хуткіх шахматах, на групавым этапе перад адной з партый польскі шахматыст Ян-Кшыштаф Дуда адмовіўся паціснуць руку прадстаўніку Расіі Дзянісу Хісматуліну.

Пра гэта ў сацсетцы Х паведаміў журналіст ČT24 Андрэас Пападопулас, піша focus.ua.

Разам з тым, Хісматулін мог паведаміць суддзям аб парушэнні рэгламенту, але не зрабіў гэтага. Партыя ў выніку завяршылася ўнічыю.

Чытайце таксама:

Шахматыст, якому збіралі грошы на паездку на чэмпіянат свету, заняў 88-е месца

«Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць». Раней беларуская, а цяпер расійская шахматыстка ўспомніла пра былую радзіму

Чэмпіёна Гомеля па шахматах прызналі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне

Nashaniva.com