Беларускія навукоўцы замахнуліся на вакцыну ад карыесу

У Беларусі вучоныя і дактары працуюць над стварэннем вакцыны супраць карыесу. Пра гэта расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Рубніковіч.

07.02.2024 / 12:06

Паводле яго слоў, праект стварэння вакцыны супраць зубнога карыесу запусцілі ў студзені 2024 года. 

— З нашымі хімікамі, з НАН мы спрабуем стварыць прэпарат, вакцыну, якая б перашкаджала размнажэнню мікраарганізмаў, якія выклікаюць карыес зубоў, — сказаў ён. 

Вакцыны ад карыесу ў свеце пакуль не існуе. Кітайскія навукоўцы з Уханя апублікавалі летась вынікі выпрабаванняў падобнага сродку, якое душыць карыесагенныя бактэрыі. Але пра вынікі выпрабаванняў на людзях ці пра прамысловую вытворчасць сродку пакуль не паведамлялася.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на карыес хварэюць 93 адсоткі насельніцтва Зямлі. Абараніцца ад яго амаль немагчыма. 

@nashaniva Як вам такое? Беларусцы ў стаматалогіі налічылі 20 000 рублёў #медицина #стоматология #зубы #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #нашаніва ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Чытайце таксама:

Вось што важна для захавання здароўя вашых зубоў

Навукоўцы хочуць лекаваць карыес з дапамогай ствалавых клетак

Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука

Самая распаўсюджаная хвароба на Зямлі. У вас яна таксама ёсць. І дактары схіляюцца да таго, што прафілактыкі няма

Nashaniva.com