Здароўе22

Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука

Усе ведаюць, што зубы трэба чысціць двойчы на дзень — раніцай і ўвечары. Але калі размова ідзе пра раніцу, лепш брацца за шчотку да ці пасля сняданку?

Фота: vecteezy.com

Праўда ў тым, што на гэтую тэму існуе занадта мала даследаванняў, таму адказаць дакладна на гэтае пытанне складана. У кожнага варыянта існуюць і плюсы, і мінусы, піша New York Times.

Да сняданку

Шмат хто ўключае ў свой сняданак салодкія вугляводы. Мюслі, хлеб, кексы і бліны — усе гэтыя прадукты змяшчаюць у сябе ферментаваныя вугляводы, якімі любяць харчавацца бактэрыі.

Калі вы прачынаецеся раніцай, колькасць бактэрый у вашым роце і так дасягае пікавай, вось чаму раніцай шмат у каго дрэнна пахне з рота. Калі дадаць да гэтага вугляводны сняданак, атрымліваюцца ідэальныя ўмовы для размнажэння бактэрый. Яны, у сваю чаргу, выдзяляюць кіслоты, якія могуць зношваць эмаль на зубах, што павышае імавернасць карыесу. Чыстка зубоў перад сняданкам прыбірае гэтыя бактэрыі.

Яшчэ варта чысціць зубы перад сняданкам, каб паскорыць выпрацоўку сліны, якая таксама адказвае за здароўе зубоў. Сліна спрыяе ўмацоўванню зубоў, бо яна адкладае мінералы, якія бактэрыі маглі б з’есці за ноч, а таксама дапамагае нейтралізоўваць кіслотнасць у роце.

Нарэшце, калі пачысціць зубы перад сняданкам, гэта дакладна не дасць вам потым забыцца на гэтую справу ці адкласці яе праз недахоп часу. Гэта асабліва актуальна, калі ў вас ёсць дзеці, бо, хутчэй за ўсё, чыстка зубоў — гэта апошняе, пра што вы думаеце пасля таго, як праглынулі сняданак і спяшаецеся на працу. Калі гэта ваш выпадак, чысціце зубы перад выхадам з дому, інакш вы ніколі іх не пачысціце.

Пасля сняданку

Большасць людзей, кажуць медыкі, не надта якасна чысціць зубы. Таму нават калі вы берацеся за шчотку непасрэдна перад сняданкам, у вашым роце ўсё роўна могуць застацца бактэрыі, здольныя размнажацца і выпрацоўваць кіслоты падчас сняданку і на працягу ўсяго астатняга дня. Таму можна чысціць зубы пасля сняданку, каб пакінуць бактэрыям як мага менш ежы.

Некаторыя эксперты кажуць, што чыстка зубоў адразу пасля ежы, асабліва калі вы ўжывалі кіслыя напоі накшталт кавы ці апельсінавага соку, можа пашкодзіць эмаль. Гэта сапраўды так, але рэальная шкода будзе настолькі малой, што яна ніяк не паўплывае на здароўе зубоў. Але, калі можаце, пачакайце 30 хвілін пасля сняданку перад тым, як чысціць зубы, а калі хочаце да гэтага часу пазбавіцца ад кавалкаў ежы ў зубах, прапалашчыце рот вадой.

Бактэрыі, што прысутнічаюць у роце адразу пасля абуджэння, сапраўды сілкуюцца вашым сняданкам і вырабляюць шкодныя кіслоты, але ж большасць людзей снедаюць занадта хутка (10-15 хвілін), каб бактэрыі паспелі ім моцна нашкодзіць. Чыстка зубоў пасля сняданку, такім чынам, дапамагае прыбраць з рота рэшткі ежы і спрыяе лепшаму засвойванню фтору ў пасце, бо тады яму не перашкаджае перажоўванне ежы.

Такім чынам, вам самому вырашаць, калі чысціць зубы, бо ў навукі няма на гэтае пытанне адназначнага адказу. Задайце сабе пытанне: калі для мяне будзе зручней чысціць зубы, каб я не прапускаў гэтую звычку? Як знойдзеце на яго адказ, увядзіце гэтую звычку ў свой расклад і трымайцеся яе.

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

Парады экспертаў па барацьбе з непрыемным пахам з рота

Як пазбавіцца плямаў на зубах

Каментары2

  • Улад
    03.11.2022
    Карацей: 1,5 хвіліны да сняданку, 1,5 хвіліны пасля. 
  • даведка
    03.11.2022
    В белорусской армии на это однозначный ответ: исключительно до завтрака, а точнее после подъёма и зарядки.

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →