Здароўе44

Вось што важна для захавання здароўя вашых зубоў

Лепш з'есці адну шакаладку за раз, чым на працягу дня некалькімі часткамі. А апельсінавы сок лепш піць праз саломінку. Што яшчэ раяць спецыялісты?

celery сельдерей сельдэрэй
Фота: Наша Ніва

Вядома, што ад здароўя зубоў залежыць агульнае здароўе чалавека. Даследаванні паказваюць, што наяўнасць парадантыту ўплывае на развіццё такіх захворванняў, як дыябет, хваробы сэрца, рэспіраторныя інфекцыі і дэменцыя.

Так, падчас кавіду навукоўцы выявілі, што вірус гэтай хваробы пранікаў у арганізм у абыход дыхальных шляхоў праз хворыя дзясны.

Вядома, што салодкае дрэнна ўплывае на зубы. Але спецыялісты звяртаюць увагу, што тут важнейшая не колькасць цукру, а частата ўжывання салодкага. Калі вы збіраецеся зʼесці што-небудзь салодкае, зʼешце ўсё адразу — на працягу 5-10 хвілін. Лепш адразу зʼесці цэлую шакаладку, чым падзяліць яе на некалькі частак і есці на працягу дня.

Спецыялісты медыцынскага цэнтра Рочэстэрскага ўніверсітэта (ЗША) рэкамендуюць ужываць салодкае падчас асноўнага прыёму ежы, калі выдзяляецца больш сліны, якая служыць буферам, што абараняе вашыя зубы ад цукру і кіслаты. 

Але не толькі салодкае шкодна. Такі ж негатыўны эфект аказвае празмернае ўжыванне натуральных сокаў з цытрусавых, а таксама газаваных безалкагольных напояў. Навукоўцы высветлілі, што кіслата ў апельсінавым соку аказвае негатыўнае ўздзеянне на зубную эмаль, прыкметна памяншаючы яе цвёрдасць.

Калі вы не гатовыя адмовіцца ад соку з цытрусавых, то піце яго праз саломінку. Тык вы мінімізуеце яго негатыўнае ўздзеянне на эмаль зубоў. Для большай упэўненасці прапалашчыце рот вадой пасля таго, як скончыце піць.

Лекары ні ў якім разе не рэкамендуюць чысціць зубы адразу пасля ўжывання соку з цытрусавых ці газаваных і энергетычных напояў. Такія напоі акрамя вялікай колькасці цукру ўтрымліваюць фосфарную і лімонную кіслоты, якія негатыўна ўплываюць на эмаль зубоў. Разумна пасля іх ужывання вытрымаць паўзу ў паўгадзіны.

Знізіць рызыку разбурэння зубоў з-за прадуктаў, якія вы ўжываеце, дапаможа таксама абмежаванне колькасці перакусаў. А для саміх перакусаў выбірайце што-небудзь пажыўнае. Напрыклад, садавіну і гародніну, багатыя клятчаткай (морква, агурок, яблык, персік), сыр, малако, просты ёгурт.

Здоровые зубы healthy teeth Здаровыя зубы
Фота: Jonathan Knowles / Getty images

Гародніна і садавіна спрыяюць натуральнаму ачышчэнню паверхні зубоў ад налёту. А кальцый і фасфаты ў малацэ, сыры і іншых малочных прадуктах дапамагаюць аднавіць зубную эмаль і колькасць мінералаў, якія вашыя зубы маглі страціць з-за іншых прадуктаў. 

Умацаванню зубоў і ўзмацненню агульнага імунітэту арганізму дапамагаюць вітаміны і клятчатка, якія змяшчаюцца ў зеляніне (кроп, пятрушка, сельдэрэй, шпінат).

Станоўчы эфект мае ўжыванне вады. Асабліва ўзбагачанай фторам. Дарэчы, фторам (а таксама кальцыем) багатыя грэцкія арэхі і міндаль. Апошні таксама вядомы абязбольваючым дзеяннем.

Прадухіленню карыесу дапаможа таксама чай. Як зялёны, так і чорны, ён змяшчае поліфенолы, якія забіваюць бактэрыі.

А пасля перакусу рэкамендуецца пакласці ў рот жавальную гумку без цукру, каб павялічыць выдзяленне сліны, якая дапаможа вымыць ежу і кіслату.

Ну а найлепшы спосаб падтрымліваць добрае здароўе зубоў — прытрымлівацца класічных парадаў па доглядзе за зубамі, уключаючы чыстку зубоў два разы на дзень і выкарыстанне зубной ніткі кожны дзень.

Чытайце яшчэ:

Стаматолаг з Капыля запярэчыў чыноўнікам: Зніжаць цэны — мы пацерпім страту

Навукоўцы хочуць лекаваць карыес з дапамогай ствалавых клетак

«Патраціў 8 тысяч даляраў на зубы». У колькі беларусам абыходзяцца стаматалагічныя паслугі?

Каментары4

  • ШІ
    23.12.2023
    Вы пьяны! 👎
  • іі
    23.12.2023
    ШІ, чтобы понять так называемых ЛЕДИй )
    надо как-то опуститься на их уровень )

    там без цветочков что называется не разберешься)

     
  • ШІ
    23.12.2023
    іі, предпочитаю МАДАМ, что б не опускаться.

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →