Маргарыта Ляўчук, падобна, выходзіць замуж

Беларуская оперная дзіва апублікавала арыгінальнае відэа, дзе паказвае заручальны пярсцёнак.

17.03.2024 / 21:45

У відэа Маргарыта Ляўчук трымае партрэт прапагандыста Рыгора Азаронка і падпявае ўкраінскай песні «Я тобі брехала, я тебе не кохала».

А пасля паказвае безыменны палец з пярсцёнкам.

«Грыша, сіводня прашчонае васкрэсенье, паэтаму бог прасціт, што я цібя не даждалась», — жартам падпісала пост Маргарыта.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Margarita Levchuk (@margarita.levchuk.official)

Раней спявачка публікавала гарачыя фоты са сваім абраннікам. Хлопца завуць Руслан Карнійка, ён з Харкава, мае вайсковую адукацыю.

Фота тут: Руслан Серадзюк, старонка ў інстаграме Маргарыты Ляўчук

Таксама Маргарыта расказвала ў сацсетках, што збіраецца жыць ва Украіне.

Чытайце таксама:

Праблемы Маргарыты Ляўчук ва Украіне пачалі вырашацца

Маргарыта Ляўчук выставіла гарачыя ФОТА з маладым чалавекам 

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Рада БНР узнагародзіла медалямі Ляўчук, Герасіменю, некалькіх палітвязняў і ваяроў

Nashaniva.com