Спявачка Маргарыта Ляўчук, якая днямі запісала відэа, у якім расказала пра свае праблемы з атрыманнем украінскага ДНЖ, у новым відэа паведаміла, што цяпер яны нарэшце сталі вырашацца.
Паводле слоў Ляўчук, яна нарэшце атрымала сваю страхоўку ва Украіне, якую раней не магла атрымаць па прычыне свайго беларускага пашпарта. Гэта ёй удалося зрабіць у страхавой кампаніі «Інтэр-плюс».
Сёння Ляўчук пайшла з гэтай страхоўкай ва ўкраінскую міграцыйную ўстанову, там яе аформілі і паабяцалі, што праз 15 дзён спявачка будзе мець украінскі дазвол на жыхарства.
За дапамогу ў вырашэнні праблем Ляўчук падзякавала беларускай дыяспары ва Украіне і выказала спадзяванне, што больш ніякіх перашкод для яе і іншых беларусаў, якія хочуць «людзьмі звацца», не ўзнікне.
Каментары