Украіна за 5 хвілін да катастрофы перавярнула матч з Босніяй, а Казахстан разгромлены
У чацвер прайшлі шэсць паўфіналаў стыкавых матчаў да чэмпіянату Еўропы па футболе.
22.03.2024 / 00:45
Украіна ў кроку ад Еўра-2024. Фота: Armin Durgut / AP
У сакавіку 12 камандаў вызначаюць тры апошнія пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе.
Грузія перамагла Люксембург з лікам 2:0. Грэцыя разграміла Казахстан — 5:0.
Польшча разграміла Эстонію — 5:1, а Уэльс выйграў у Фінляндыі — 4:1.
Ісландыя разграміла на нейтральным полі Ізраіль — 4:1.
Самы цікавы матч прайшоў у Босніі, дзе гаспадары прымалі Украіну. Баснійцы адкрылі лік, але ўкраінцы ў канцы другога тайма галамі Рамана Ярэмчука і Арцёма Доўбіка вырвалі перамогу — 2:1.
Такім чынам, у фіналах у аўторак згуляюць:
- Шлях А: Уэльс — Польшча,
Шлях В: Украіна — Ісландыя (матч пройдзе ў Польшчы).
Шлях С: Грузія — Грэцыя.
Пераможцы паядынкаў і заваююць прамыя пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы па футболе, які пройдзе ўлетку ў Нямеччыне.
Зборная ж Беларусі ў аўторак згуляе таварыскі матч на Мальце.
Чытайце таксама:
Беларусы згулялі ў футбол з чарнагорцамі, вынік так сабе. ВІДЭА галоў
У матчы чэмпіянату Турцыі фанаты зладзілі грандыёзную бойку з футбалістамі суперніка проста на полі