«Рэал» (Мадрыд) — «Манчэстэр Сіці». Прайшлі лёсаванні 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый
Сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя) прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў сезона-2023/2024.
Восем найлепшых каманд еўрапейскага футболу цяперашняга сезону даведаліся сваіх наступных супернікаў.
Пары 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў сезона-2023/2024:
«Арсенал» (Лондан) — «Баварыя» (Мюнхен);
«Атлетыка» (Мадрыд) — «Барусія» (Дортмунд);
«Рэал» (Мадрыд) — «Манчэстэр Сіці»;
«ПСЖ» (Парыж) — «Барселона».
Першыя матчы чвэрцьфіналаў пройдуць 9 і 10 красавіка. Матчы ў адказ — 16 і 17 красавіка 2024 года.
Пераможцам Лігі чэмпіёнаў з'яўляецца «Манчэстэр Сіці», які ў чэрвені мінулага года ў фінале выйграў у міланскага «Інтэра» 1:0.
У 1/4 фіналу Лігі Еўропы згуляюць:
«Мілан» (Італія) — «Рома» (Італія);
«Ліверпуль» (Англія) — «Аталанта» (Італія);
«Баер» (Нямеччына) — «Вест Хэм Юнайтэд» (Англія);
«Бенфіка» (Партугалія) - «Марсель» (Францыя).
Першыя матчы пройдуць 11 красавіка, у адказ — 18 красавіка.
У 1/4 фіналу Лігі канферэнцый згуляюць
«Бруге» (Бельгія) — ПАОК (Грэцыя)
«Алімпіякас» (Грэцыя) — «Фенербахчэ» (Турцыя)
«Астан Віла» (Англія) — «Ліль» (Францыя)
«Вікторыя Пльзень» (Чэхія) — «Фіярэнціна» (Італія)
Першыя матчы 1/4 фіналу Лігі канферэнцый пройдуць 11 красавіка, гульні ў адказ адбудуцца 18 красавіка.
Каментары