Беларусы згулялі ў футбол з чарнагорцамі, вынік так сабе. ВІДЭА галоў
21 сакавіка зборная Беларусі па футболе згуляла ў турэцкай Антальі таварыскі матч супраць каманды Чарнагорыі. Беларусы саступілі — 0:2, хоць вынік мог быць і іншым.
Абодва мячы чарнагорцы забілі яшчэ ў першым тайме. На 27-й хвіліне лік адкрыў Адам Марушыч.
Перад самым свістком на перапынак другі раз вызначыўся Нікола Крстовіч.
У другім тайме беларусы мелі добрую магчымасць скараціць адрыў з пенальці, але Макс Эбонг гэтую магчымасць змарнаваў.
26 сакавіка Беларусь згуляе ў гасцях таварыскі матч са зборнай Мальты, а 8 чэрвеня чакае ў Мінск расейцаў. Гэта, дарэчы, будзе першая гульня на сваім полі за 3 гады.
Каментары