Памежная служба Польшчы апублікавала ВІДЭА штурму мяжы вялікай групай мігрантаў
Інцыдэнт меў месца сёння ў 10:00 раніцы па варшаўскім часе ў раёне памежнай заставы «Белавежа». Мігранты спрабавалі перайсці мяжу праз пагранічную рэчку.
10.04.2024 / 18:06
Скрыншот з відэа
Група нелегальных мігрантаў складалася з больш чым 220 чалавек.
«Мігранты былі агрэсіўнымі — кідалі галіны дрэў і камяні», — паведамілі польскія памежнікі.
У выніку спробу атакі на граніцу ўдалося прадухіліць, нелегальныя мігранты вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Пад Мінскам затрымалі некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў
«Не даўжэй, чым неабходна». Фінляндыя так і не адкрыла мяжу з Расіяй