У аграгарадку Калодзішчы і вёсцы Вялікае Сціклева пад Мінскам супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі Мінскага РУУС выявілі некалькі дзясяткаў незаконных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі, паведамляе МУС.
«У прыватных домаўладаннях жылі 29 іншаземцаў. У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі прайсці ў краіны Еўрасаюза. Беларускія візы ў іх адсутнічалі», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што «нелегалы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, прынятыя рашэнні аб выдварэнні іх з краіны».
Каментары