Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт

Дадатковымі складнікамі могуць быць агурок, пекінская капуста, арэхі ці сельдэрэй — тое, што вам даспадобы.

01.05.2024 / 07:27

Фота: The Spruce / Diana Chistruga

Як гатаваць:

  1. Мыем курынае філе і апускаем у кіпячую несалёную ваду. Соль спрыяе выхаду соку з мяса, таму саліць лепш у канцы гатавання. Варым філе прыкладна 15 хвілін, за 3 хвіліны да гатоўнасці солім. Дастаём мяса і пакідаем яго астываць.
  2. Наразаем філе, яблык, агуркі кубікамі. З яблыка трэба выразаць сярэдзіну. Калі лупіна ў яблыка добрая, без пашкоджанняў, то яе можна не абіраць.
  3. Змешваем усе складнікі і запраўляем салат маянэзам/ёгуртам.

 Інгрэдыенты салату з яблыкам, курыцай, сельдэрэем і пекінскай капустай

  1. Курыную грудку адварыць і астудзіць, курыцу парэзаць кубікамі.
  2. Сельдэрэй парэзаць кубікамі.
  3. З яблыка выдаліць сярэдзіну і семечкі, парэзаць кубікамі.
  4. Для запраўкі змяшаць у невялікай ёмістасці: алей, соевы соус, мёд і лімонны сок. (У якасці альтэрнатыўнай запраўкі можа быць ёгурт.)
  5. Паліць салат запраўкай, перамяшаць.
  6. Можна таксама падсушыць на сухой патэльні семечкі кунжуту і дадаць іх у салат у якасці фінальнага акорда.

Салата з радыскі і зеляніны — папаўняем запас вітамінаў

Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага

Салат з ласосем, грэйпфрутам і авакада — рэцэпт

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Nashaniva.com