Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан»
Кіраўнік арганізацыі Bypol Аляксандр Азараў падчас сваёй паездкі ва Украіну правёў сустрэчу з паслом Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам. Бакі абмеркавалі магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва Украіны з беларускімі дэмсіламі.
02.05.2024 / 19:44
Падчас гэтай сустрэчы Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан», асуджаных у Беларусі за ўдзел у акцыях у падтрымку Украіны супраць расійскай агрэсіі.
«Абмеркавана пытанне аб прыняцці магчымых мер па вызваленні гэтых асоб. Украінскі бок запэўніў, што зробіць усё магчымае, што ў ягоных сілах, каб вызваліць беларускіх герояў», — гаворыцца ў паведамленні Bypol.
Зноў будуць судзіць «рэйкавага партызана» са Светлагорска