Усе выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 траўня прызнаў яшчэ сем кааліцый кандыдатаў, якія балатуюцца ў каардынацыйную раду, «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Гэта вынікае з абноўленага 16 траўня спісу на сайце МУС.

16.05.2024 / 22:17

Фота: Каардынацыйная рада

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» аб'явілі кааліцыі «Хопіць баяцца», «Наша справа», аб'яднанне палітычных партый «Народная грамада» і «Беларуская хрысціянская дэмакратыя «Салідарнасць», рухі «Краіна для жыцця», «Незалежныя беларусы», «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі», «Блок Пракоп'ева-Ягорава».

У адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэйпералічаных ініцыятыў.

Іншым пяці спісам такі самы статус быў прысвоены крыху раней. Такім чынам, усе 12 кааліцый кандыдатаў на выбары ў трэці склад Каардынацыйнай рады цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду

Выбарчы спіс Латушкі ў КР абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Хутка выбары ў КР — што з платформай для галасавання і ці будзе яна бяспечнай? Адказвае Лібер

Латушка заклікаў Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду

Nashaniva.com