Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
На сайце Міністэрства ўнутраных спраў з'явіўся абноўлены спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», у які ўнесеныя яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду.
Гэтым разам «экстрэмісцкімі фармаваннямі» рашэннем КДБ прызнаныя выбарчыя спісы «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Іван Паўлоўскі і інш.), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык, Аляксандр Дабравольскі і інш.), «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Маргарыта Ворыхава, Лізавета Пракопчык і інш.), «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько і інш.).
Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» аб'явілі кааліцыю Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду», таму цяпер у вачах КДБ такі статус маюць 5 спісаў з 12-ці.
Каментары