Латушка заклікаў Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду
«Нам важна стварыць прадстаўнічы орган беларускага грамадства».
Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую падтрымаць выбары ў Каардынацыйную раду. Заява прагучала ў эфіры тэлеканала «Белсат», звярнуў увагу Reform.news.
«Для нас важная ваша палітычная заява, ваша сістэмная падтрымка першых свабодных прамых выбараў у прадстаўнічы орган беларусаў. Людзі, якія пайшлі на гэтыя выбары, яны чакаюць вашай падтрымкі. Нам важна стварыць прадстаўнічы орган беларускага грамадства, адзін з інстытутаў, які — я як палітык лічу, — падтрымае і будзе далей падтрымліваць прэзідэнтку-элект Святлану Ціханоўскую. Будзе ўмацоўваць выканаўчы орган дэмакратычных сіл беларускага грамадства-Аб'яднаны пераходны кабінет. Мы разлічваем на вашу падтрымку. Гэты інстытут — гэта аснова, падмурак далейшай нашай барацьбы за перамены ў Беларусі», — заявіў ён.
25 красавіка былі зацверджаны 12 спісаў кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады. У каманды Латушкі — самы прадстаўнічы спіс, з 48 чалавек.
Галасаваць можна будзе як з Беларусі, так і з-за мяжы. За тэхнічны бок выбараў адказвае каманда Паўла Лібера, сузаснавальніка праекта «Новая Беларусь». Вынікі выбараў абяцаюць абвясціць 8 чэрвеня, а першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай рады плануецца правесці 15 чэрвеня.
Каментары