БЕЛ Ł РУС

Культура

Нясвіж не ў лідарах. З'явіўся мабільны рэйтынг архітэктурных помнікаў Беларусі

22.05.2024 / 17:14

Nashaniva.com

Спецыялісты МТС прааналізавалі абязлічаныя даныя і высветлілі, якія архітэктурныя помнікі лідзіруюць па колькасці інтэрнэт-трафіку, што згенеравалі беларусы-падарожнікі з 1 мая 2024 года.

Першае месца заняў палацава-паркавы комплекс Манюшкаў у Смілавічах. На ягонай тэрыторыі абаненты выкарыстоўвалі больш за 2 830 гігабайтаў інтэрнэт-трафіку, паведамляе выданне «Белорусы и рынок».

У тройку трапілі таксама Лідскі і Мірскі замкі. А вось Нясвіжскі замак заняў толькі пятае месца. Пік актыўнасці наведвання палацаў і замкаў прыпаў на 11-13 мая.

Цалкам рэйтынг выглядае так:

1) Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў-Ваньковічаў — 2 835 ГБ

2) Лідскі замак — 2 809 ГБ

3) Мірскі замак — 2 467 ГБ

4) Прылуцкі палацава-паркавы комплекс Чапскіх — 2 002 ГБ

5) Нясвіжскі замак — 1 802 ГБ

6) Косаўскі замак — 1 195 ГБ

7) Гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў — 1 104 ГБ

8) Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага — 992 ГБ

9) Ружанскі замак — 975 ГБ

10) Наваградскі замак — 946 ГБ

11) Гальшанскі замак — 494 ГБ

Чытайце таксама:

Маладзечанскія ўлады вырашылі знесці 200-гадовы касцёл. Вось чым гэта скончылася

Навагрудскі замак расце ўверх. Ці нармальна гэта? 

Мінкульт прызнаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»

Каб пабудаваць шыкоўны касцёл у Лынтупах, правялі цэлую спецаперацыю

У Лепельскім раёне закансервуюць храм, які не змаглі дашчэнту знішчыць у часы СССР

Каментары да артыкула