Выдавец Андрэй Янушкевіч трапіў у шорт-ліст прэстыжнай міжнароднай прэміі
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасці ў адстойванні свабоды кнігавыдання. У яго сёлета ўвайшлі пяць чалавек і арганізацый, якія прадэманстравалі стойкасць і адвагу перад тварам цэнзуры і прыгнёту. Сярод іх ёсць і беларус Андрэй Янушкевіч, паведамляе Беларускі ПЭН.
28.05.2024 / 17:29
Старшыня Камітэта IPA па свабодзе кнігавыдання Kristenn Einarsson адзначыла:
«Сёлетні шорт-ліст паказвае, наколькі важныя выдаўцы для гарантавання свабоды выказвання. Мы дзякуем ім усім за іх адвагу».
Выдавецтва «Янушкевіч» кідае выклік ціску на свабоду кнігавыдання ў Беларусі, дзе выдаўцы сутыкаюцца з пераследам, штрафамі і арыштамі. Дырэктар Андрэй Янушкевіч сутыкнуўся з адвольнымі затрыманнямі, канфіскацыяй кніг і прызнаннем выдадзеных кніг «экстрэмісцкімі». У 2023 годзе ён быў вымушаны выехаць у Польшчу, дзе працягнуў выдавецкую дзейнасць і адкрыў кнігарню ў Варшаве.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў снежні 2024 года.
Героі — падлеткі з Мінска, якія бароняць свет ад Зла
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе