Байдэн застыў на сцэне, яго за руку адвёў Абама ВІДЭА

Амерыканскі прэзідэнт ладзіў у Каліфорніі мерапрыемства ў рамках перадвыбарнай кампаніі, на якім спонсары вылучалі грошы для яго перадвыбарчага штаба. З-за яго Байдэн прапусціў мірны саміт па Украіне ў Швейцарыі.

17.06.2024 / 08:15

Скрыншот відэа

На відэароліку бачна, што прэзідэнт ЗША пасля завяршэння мерапрыемства ў Лос-Анджэлесе, якое праводзілася для спонсараў выбарчай кампаніі, выйшаў на сцэну для развітання.

Амерыканскі лідар спачатку падняў правую руку і памахаў прысутным, затым ён коратка паапладзіраваў і застыў на нейкі час на месцы.

Барак Абама, які ўжо ішоў за кулісы, вярнуўся, узяў Джо Байдэна за руку і адвёў са сцэны.

Мерапрыемства з удзелам такіх амерыканскіх зорак, як Джордж Клуні і Джулія Робертс, дазволіла сабраць для выбарчага штаба дзейнага прэзідэнта 30 мільёнаў даляраў.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары запланаваныя ў ЗША на 5 лістапада. 20 лістапада Байдэну споўніцца 82 гады, яго асноўнаму канкурэнту Дональду Трампу 14 чэрвеня споўнілася 78.

Трамп быў прэзідэнтам ЗША са студзеня 2017 па студзень 2021 года.

Байдэн згубіўся ў прасторы на саміце G7 ВІДЭА

Сталі вядомыя правілы дэбатаў Трампа з Байдэнам

Байдэн увёў часовую забарону на прытулак мігрантам, якія нелегальна перасякаюць мяжу з Мексікай

Nashaniva.com