Гэтымі днямі на поўдні Італіі праходзіць саміт Вялікай сямёркі. Нароўні з лідарамі Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі і Японіі ў ім удзельнічае Уладзімір Зяленскі.
У чацвер краіны G7 пагадзіліся перадаць Украіне дадатковыя комплексы СПА Patriot, а таксама 50 млрд даляраў ад працэнтаў па замарожаных расійскіх актывах. Аднак журналісты зважаюць не толькі на рашэнні саміту, але і на паводзіны некаторых палітыкаў.
У чацвер 81-гадовы Джо Байдэн разам з іншымі лідарамі назіраў шоу парашутыстаў. Прэзідэнт ЗША разгубіўся і не зразумеў, куды трэба глядзець. Пакуль усе палітыкі сачылі за спартсменам, які прызямліўся, Байдэн глядзеў і нават пайшоў у іншы бок.
Па ўсім відаць, ён хацеў звярнуцца да кагосьці. Тады прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні ўзяла яго пад руку і развярнула ў патрэбным напрамку, піша Bild.
Каментары