Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і яго папярэднік Дональд Трамп узгаднілі ўмовы дэбатаў, якія адбудуцца 27 чэрвеня на тэлеканале CNN.
![](http://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/3-bqzy5.jpg.webp)
Дэбаты пройдуць у Атланце 27 чэрвеня і стануць першай асабістай сустрэчай у кампаніі 2024 года Джо Байдэна і Дональда Трампа.
Абодва кандыдаты прынялі запрашэнне тэлеканала і пагадзіліся з правіламі і фарматам, дасланымі тэлеканалам, піша CNN.
CNN адзначае, што гэта будуць 90-хвілінныя дэбаты з двума рэкламнымі перапынкамі.
Месцы кандыдатаў на сцэне будуць вызначаны падкідваннем манеты.
Мікрафоны падчас эфіру будуць выключаныя і па чарзе будуць уключацца для кандыдатаў на час выступу.
Апаненты не змогуць скарыстацца падрыхтаванымі нататкамі, аднак у іх распараджэнні будуць ручка, блакнот і бутэлька вады.
Падчас дэбатаў аўдыторыя будзе адсутнічаць, і прадстаўнікі перадвыбарных штабоў не змогуць размаўляць са сваім кандыдатам.
Каментары