Блогер Павук паехаў у турму. Але ёсць нюанс

Блогер адрэагаваў у сацсетках на свой завочны прысуд у 12 гадоў.

25.06.2024 / 09:32

Андрэй Павук выклаў фота з камеры.

«12 лет — где не пускают в интернет», — падпісаў блогер здымак.

Фота зроблена ў Вільні ў музеі, які знаходзіцца ў будынку былога КДБ. На акно Павук павесіў афіцыйны сцяг.

Учора ў Брэсце суд завочна прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (200 тыс. рублёў).

Яго прызналі вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах — ад кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» (такім улады палічылі ютуб-канал «Рудабельская паказуха») да абразы Лукашэнкі.

Асудзілі таксама блогерку Вольгу Павук, оперную спявачку Маргарыту Ляўчук і яе прадзюсара Алеся Чахоўскага, музыку Уладзіслава Наважылава і Іллю Салянкова.

Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук

Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Nashaniva.com