Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук
Пра тое, што вядомаму блогеру Андрэю Павуку лукашэнкаўскі суд завочна прысудзіў 12 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла пракуратура Брэсцкай вобласці.
Стваральнікі ютуб-канала «Рудабельская паказуха» Андрэй Павук і Вольга Павук (раней яны былі мужам і жонкай) былі прызнаныя вінаватымі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах — ад кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» да абразы Лукашэнкі.
У выніку Андрэю Павуку прызначылі пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (200 тыс. рублёў), а Вользе Павук — у выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 2,5 тыс. базавых велічынь (100 тыс. рублёў).
Адначасова за ўдзел у працы «Рудабельскай паказухі» судзілі таксама оперную спявачку Маргарыту Ляўчук, Іллю Салянкова і музыку Уладзіслава Наважылава. Ім далі тэрміны ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі ад 500 да 800 базавых велічынь.
Акрамя таго, прадзюсар Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і здзек над дзяржаўнымі сімваламі: яму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.
Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію
Спявачку Ляўчук і блогера Павука будуць завочна судзіць па 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса
Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе
«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда
Каментары
Але прысуд няпраўны, злачынствы выдуманыя. З ўсёй антыпатыяй да спадара Павука і спадарыні Павучыхі, яны ня тое, што невінаватыя ў тым, што так званы суд ім інкрымінуе. Не, абразы і стварэньні груповак проста не злачынствы, як такія.