За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі на паўтара года калоніі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва за негатыўны каментар пад фатаграфіяй Лукашэнкі ў чаце асудзілі Алену Дуброўскую. Суддзя Алена Літвіна 17 красавіка прызнала яе вінаватай паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

27.06.2024 / 14:46

Паводле версіі абвінавачвання, Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад допісам з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваных у «экстрэмісцкім чаце», размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым пасяджэнні жанчына прызнала віну цалкам.

У выніку суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў яе да аднаго года і шасці месяцаў калоніі.

Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд — без змены.

Караць ШІЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй, суткамі на хіміі таксама. Новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязняў

Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію

Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

Nashaniva.com