Папраўчая калонія №17 прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць прысуд зняволеннем.
Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць да да трох гадоў пазбаўлення волі, этапаваны туды прыблізна 20 чэрвеня. Зараз яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў, піша БАЖ.
Ігар Карней доўгі час працаваў журналістам на Радыё Свабода, вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Ён быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Напачатку ён быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі «на экстрэмісцкія» каналы. Затым супраць Ігара завялі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.
У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года быў вынесены прысуд. Суддзя Сяргей Кацар прызначыў Ігару Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў.
Сям'я Ігара пакінула Беларусь.
Каментары