У Гомелі мужчына патануў, ратуючы свайго сабаку
Няшчасце здарылася ў нядзелю ў затоцы ракі Сож.
08.07.2024 / 13:11
38-гадовы мужчына выгульваў свайго сабаку. Той забег у ваду і заблытаўся ў расліннасці за 20 метраў ад берага.
Гаспадар кінуўся яму на дапамогу і сам патануў. Сабаку ўдалося выратаваць, піша sb.by.
Цела загінулага дасталі з вады ратавальнікі Гомельскага таварыства выратавання на водах.
Месца, дзе адбылася трагедыя, не прызначана для купання.
Учора паведамлялася, што з пачатку купальнага сезона ўлетку ўжо патанулі 115 чалавек.
У Пінску мужчына патануў, ратуючы чужую дзяўчынку
У Мядзельскім раёне ў сажалцы патануў двухгадовы хлопчык
З пачатку года ў Беларусі патанулі 165 чалавек
Нырнуў і не вынырнуў. 16-гадовы падлетак патануў у Столінскім раёне
У Мазыры патануў 14-гадовы падлетак