Чарговая трагедыя на вадзе адбылася ў апошні дзень чэрвеня ў Столінскім раёне у вадаёме каля вёскі Талмачава Столінскага раёна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 16-гадовы падлетак паведаміў свайму айчыму, што пойдзе ў гарачы дзень пакупаецца.
Са слоў іншых падлеткаў, якія знаходзіліся на вадаёме, хлопец зайшоў у ваду па пояс і акунуўся. Пасля ён пачаў плыць ад берага, пайшоў пад ваду і на паверхні больш не з'явіўся.
Здагадаўшыся, што юнак мог патануць, дзеці пабеглі ў вёску і паведамілі пра здарэнне дарослым. Тыя патэлефанавалі ў хуткую медыцынскую дапамогу і пачалі самастойныя спробы пошуку хлопца.
Цела патанулага знайшлі работнікі выратавальнай станцыі АСВОД з Давыд-Гарадка пры выкананні вадалазных спускаў. Юнак знаходзіўся за 20 метраў ад берага на пяціметровай глыбіні. Медыкам заставалася толькі канстатавалі смерць хлопца.
Каментары