Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі

«Нават уявіць не магла, што сутыкнуся з такім стаўленнем у Беларусі».

17.07.2024 / 16:07

Мітынг за Лукашэнку 16 жніўня 2020 года. «За-баць-ку!» — скандзіравала на ім Юлія Хоміч. Скрын відэа «Наша Ніва»

Што адбылося? Частка праўладных актывістаў (сярод іх даносчыца Вольга Бондарава, мастачка Святлана Жыгімонт, блогер Цімур Прахін) абурыліся некаторымі канцэртамі фестываля «Славянскі базар», угледзеўшы ў праграме ЛГБТ-прапаганду, і ўпікнулі чыноўнікаў, якія такое дапусцілі. Сваімі беспадстаўнымі падазрэннямі яны так дапяклі іншых лукашэнкаўцаў, што тыя раскрытыкавалі іх у адказ. Прапагандыст Рыгор Азаронак нават абвінаваціў прарасійскіх актывістаў у працы на заходнія разведкі.

@nashaniva Ябацька за што баролася, на тое і напаролася #беларусь #ябатька #ябацька #ямацька #лукашэнка #лукашенко #залукашенко #батько #бацька #пропаганда #нашаніва ♬ Comedia - Ricardo Verdelho

У гэтым супрацьстаянні дасталася і праўладнай блогерцы, «дзяўчыне ў гарошак» Юліі Хоміч, якой таксама мроілася ЛГБТ-змова.

Ананімны тэлеграм-канал, звязаны з Міністэрствам культуры, рэзка прайшоўся па ёй:

«Юлі як шматдзетнай матулі [трэба] вярнуцца да пліты і заняцца выхаваннем уласных дзетак. А то, не дай Бог, начытаюцца ў цялезе, як матуля і яе сябручкі гаўняюць сваю краіну, і вырастуць змагарамі».

«За «базар» (не «Славянскі», а ўласны, вар'яцкі) адказваць прыйдзецца, братцы-трусікі. І не хацелася б, каб лёсам вашых жа дзяцей», — дадаў аўтар канала.

Хоміч напісала, што гэта пагроза ёй і яе дзецям. «Я доўга маўчала, але калі пагражаюць маім дзецям, я проста не магу маўчаць», — напісала яна капслокам у інстаграме.

«Я супраць усёй ЛГБТ-прапаганды, якую выцягваюць на сцэну і ўсяляк прасоўваюць нашы чыноўнікі Мінкульта. (…) У адказ на абурэнні людзей чыноўнікі вырашылі не прыбіраць праблему, гэта значыць рабіць сваю працу, а пайсці іншым шляхам… Нават уявіць не магла, што сутыкнуся з такім стаўленнем у Беларусі. Але… не на тую напалі»,

— заявіла Хоміч.

Скрыншот інстаграма Юліі Хоміч

Праўладны блогер паскардзіўся ў эфіры Салаўёва на «Славянскі базар» і чыноўнікаў — пачаўся скандал

Азаронак абвінаваціў прарасійскіх актывістаў у працы на заходнія разведкі

Бондарава назвала Дзерманта «патлатым хлопчыкам», які «праявіў свой латэнтны гомасэксуалізм»

Nashaniva.com