Грамадства1616

Бондарава назвала Дзерманта «патлатым хлопчыкам», які «праявіў свой латэнтны гомасэксуалізм»

Пікантнасць у тым, што Дзермант і Бондарава члены адной партыі — Камуністычнай.

Аляксей Дзермант выступае ў Буда-Кашалёве 11 ліпеня. Фота з ТГ-канала «Кампартыя Беларусі»

Канфлікт паміж рупарамі розных груповак лукашыстаў не сціхае.

Два дні таму прапагандыст Рыгор Азаронак абвінаваціў частку паплечнікаў у працы на заходнія разведкі — указаў ён толькі на Цімура Прахіна, але намёк быў і на Эльвіру Мірсалімаву і шырэй.

Яго словы падхапіў прапагандыст са стажам Аляксей Дзермант, які вядомы сваім уменнем вагацца ў адпаведнасці з генеральнай лініяй. «Мае рацыю Рыгор Юр'евіч, — напісаў Дзермант. — За крыкамі істэроідных жанчын праглядаецца цалкам рацыянальны план». «І тройцу зноў жа падбіраюць спецыяльна: шматдзетная маці, мастачка, адмарожаная студэнтка» — празрысты намёк на Эльвіру Мірсалімаву, Святлану Жыгімонт і Вольгу Бондараву.

Вольга Бондарава такой характарыстыкі не пацярпела і нанесла ўдар у адказ.

«У псіхушцы стабільна, — піша Бондарава. — Вялікі скіф учора «раскрыў» «змову» аб «падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту». Нават «удзельнікаў» пазначыў — «шматдзетную маці», «мастачку» і «адмарожаную студэнтку». Праўда, мабыць, з прыроджанай баязлівасці пабаяўся назваць імёны «выкрытых», — піша актывістка. — Можа, гэта ўсё ёсць не што іншае як трызненне сівой кабылы, якая кідаецца паміж бчб-нацыяналізмам, еўразійствам, ліцсвінізмам, скіфафільствам і камунізмам?»

Акрамя таго, Бондарава выстаўляе супраць Дзерманта абвінавачванні ў прыналежнасці да гомасексуальнага лобі.

«Па-мойму, … вялікаўзроставы патлаты хлопчык, асабіста закрануты рашучай атакай … на ЛГБТ-прапагандыстаў і разбэшчвальнікаў дзяцей, проста праявіў свой латэнтны гомасэксуалізм, які старанна прыхоўвае ў дзяржаве з традыцыйнымі каштоўнасцямі».

Пікантнасці сітуацыі надае той факт, што Дзермант і Бондарава члены адной партыі — Камуністычнай.

Дзерманту, разам з групай іншых прапагандыстаў таго ж пакалення — Шпакоўскім, Пятроўскім, — пуцёўку ў жыццё ў пачатку 2010-х даў кіраўнік Цэнтра грамадскіх сувязяў КДБ Базанаў.

Бондараву ж, якая да таго зарабляла на дробным памежным гандлі і нідзе не працавала, вывелі на арэну пасля 2020-га, яе публічныя даносы актыўна падхопліваў ГУБАЗіК.

Абое яны на гэтым этапе распаўсюджваюць ідэі фашысцкага і чарнасоценнага толку, усхваляюць Аляксандра Лукашэнку і створаны ім рэжым і заклікаюць узмацніць палітычныя рэпрэсіі.

Пры гэтым дзейнасць абаіх фінансуе беларуская адміністрацыя.

Бондараву працаўладкавалі ў газеце Кампартыі, былому лідару якой даверылі святая святых — пасаду старшыні Цэнтрвыбаркама. А Дзермант акармляецца ў якасці прапагандыста, праводзіць палітінфармацыі і выступае ў СМІ.

Каментары16

  • 12.07.2024
    ) Азаранкаўскія лаўры нікому з іх спакою не даюць )
  • Суповой пакетик
    12.07.2024
    Дорогая редакция, да было бы за что! Я это делаю на автомате... Просто была бы возможность исправить нажатием клавиш, - сделала бы сама, а так приходится отдавать Вам, а язык-то у меня... мда. Немного острее, чем хотелось бы. А так - всегда к Вашим услугам и в Вашем распоряжении!
  • мясцовы2
    12.07.2024
    і не паспрачаешся нават)))

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →