Беларусь застаецца найбуйнейшым імпарцёрам польскіх яблыкаў

Беларусь другі год запар з'яўляецца найбуйнейшым экспартным рынкам для польскіх вытворцаў яблыкаў. У ліпені 2024 года наша краіна закупіла ў Польшчы 2993 тоны гэтай прадукцыі, што ўдвая больш, чым у другога па велічыні імпарцёра — Казахстана. Пра гэта напісаў польскі спецыялізаваны партал sad24.pl.

05.08.2024 / 22:25

 

У той жа час у Польшчы адзначаюць, што пастаўкі іхніх яблыкаў у краіны Еўрасаюза прыкметна скараціліся. У ліпені туды было пастаўлена 7,1 тыс. тон, што амаль у два разы менш, чым год таму за той жа месяц.

Зніжаюцца пастаўкі і на ўсходнім кірунку. Так, Беларусь год таму ў ліпені закупіла 4,5 тыс. тон, а цяпер менш за 3 тыс. тон. Трэцім па аб'ёмах усходнім пакупніком польскіх яблыкаў у ліпені стала Манголія — 598 тон.

Пры гэтым ліпень стаў апошнім месяцам, калі польскія яблыкі можна было ўвозіць у Беларусь. Пагадненне аб гэтым паміж дзвюма краінамі дзейнічала з 1 красавіка па канец ліпеня. За гэты час беларусы закупілі ў Польшчы 22 тыс. тон яблыкаў. 

«Нам пакупнікі часам вочы выядаюць». Колькі цяпер каштуюць сезонныя садавіна і гародніна ў фермераў і ў краме?

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць

«Сезон яшчэ не пачаўся, а ўжо ладна патраціўся». Ці можна зарабіць на агародзе, рыбалцы і паляванні?

Nashaniva.com