Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць
Казус каментуе юрыст.
Многія, у каго ёсць дачныя ўчасткі, сутыкаліся з сітуацыяй, калі галінка суседскага дрэва звісае ўжо над іх тэрыторыяй. Ці можна ў такім выпадку забіраць сабе, напрыклад, яблыкі з гэтай галінкі?
Не, так рабіць нельга, расказала адвакатка юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Мінска Крысціна Якута-Марчук выданню «АіФ».
Паводле яе слоў, дрэвы, якія растуць у межах дачных участкаў, з'яўляюцца ўласнасцю гаспадароў гэтых участкаў.
«У сілу грамадзянскага заканадаўства плады належаць асобе, якая выкарыстоўвае гэтую маёмасць на законнай падставе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дамовай аб выкарыстанні гэтай маёмасці. Таму плады на яблыні суседа — гэта ягоная ўласнасць», — расказала юрыст.
Калі суседскае дрэва вам перашкаджае, адвакатка прапануе для пачатку папрасіць суседа зрэзаць галінку. Калі ён не пагодзіцца, то можна звярнуцца ў суд з пазовам аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права валодання і карыстання зямельным участкам. У такім выпадку суд можа абавязаць суседа, напрыклад, перасадзіць яблыню ці ўвогуле яе спілаваць.
Каментары