У Беларусі запускаюць «імпартанезалежную» сістэму кіравання базамі

Як паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, у Беларусі пачалася рэалізацыя першага пілотнага праекта ў сферы лічбавага развіцця — апрабацыя айчыннай сістэмы кіравання базамі даных.

12.09.2024 / 16:01

Гэты праект, як сцвярджаецца, з'яўляецца часткай глабальнай праграмы «фармавання імпартанезалежнага праграмнага забеспячэння на айчынных прадпрыемствах».

«У найбліжэйшы час праект пачне тэставацца ў рэальных умовах на абранай тэставай пляцоўцы», — растлумачылі ў Мінсувязі. Па выніках працы будзе зробленая выснова адносна паспяховасці пілотнага праекта.

У выпадку пацвярджэння эфектыўнасці вынікаў праграмнае рашэнне будзе размешчана на «вітрыне лічбавых праектаў» для магчымасці набыцця усімі ахвотнымі на прыярытэтных умовах.

Акрамя гэтага, Радай па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Мінсувязі ўхваленыя праекты па стварэнні сістэмы ЗАГС, аўтаматызацыі аб'ектаў гандлю Белкаапсаюза, мадэрнізацыі інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры Белгідрамета, развіццю функцыяналу сістэмы зваротаў і інш.

Кіраўніца Белкаапсаюза прапануе, каб іншыя гандлёвыя сеткі адлічвалі працэнты «на сельскі гандаль»

У Беларусі збіраюцца вырабляць інавацыйную мяккую карамель. Гэта як?

«Камунарка» імпартазамясціць шакалад для глазураваных сыркоў і марозіва

Беларусь ужо асвоіла расійскі крэдыт на імпартазамяшчэнне і просіць новы

Nashaniva.com