Эканоміка55

Кіраўніца Белкаапсаюза прапануе, каб іншыя гандлёвыя сеткі адлічвалі працэнты «на сельскі гандаль»

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў выказала ідэю, каб на падтрыманне гандлю ў сельскай мясцовасці абкласці паборамі праз спецыяльны фонд больш паспяховыя гандлёвыя сеткі.

Фота: Гомельская праўда

«Была такая думка, каб […] прагаварыць з уласнікамі некаторых сетак і, заручыўшыся іх падтрымкай у частцы таго, каб сфармаваць нейкі фонд адлічэнняў з тых суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць, якія больш за 50% свайго аб'ёму абароту фармуюць у горадзе, каб долю ў 1% яны адлічвалі…», — сказала Караткевіч.

Фармальна чыноўніца прапануе стварыць такі фонд для падтрымкі не свайго Белкаапсаюза, а ўвогуле «сельскага гандлю», але відавочна, што іншым гандлярам з яго калі нешта і перападзе, то па дробязі.

Бо, паводле Караткевіч, прыватнікі гандлююць на вёсцы, але, маўляў, толькі ў больш выгадны сезон, калі ўлетку прыязджаюць дачнікі. А зімой нібыта гандлюе ў асноўным Белкаапсаюз, і яму добры было б каб іншыя кампенсавалі хоць бы кошт паліва.

Каментары5

  • Чытач
    05.06.2024
    ИПешники давно хотели взять на себя деревни, но им не дали, потому что это делянка райпо, которому удобно спихивать сялянам просрочку. Но ничего, сейчас сети типа Wildberries вытесняют этот атавизм совка и из деревень.
  • Калгасны кдбшнік
    05.06.2024
    Чытач, здаецца, праблема не ў адсутнасці ІП у правінцыях, ёсць там крамы іпшнікаў, праблема ў тым, што людзей на вёсцы ўсё меней становіцца, інфраструктура старая, яшчэ Машэраў яе пачаў забіваць (не развіваць). Няма людзей- няма прыватных крамаў, вёска памірае, дышто там вёска- краіна ((
  • Пытаннечка
    06.06.2024
    А чаго не адразу на яе рахунак?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →