У Беларусі збіраюцца вырабляць інавацыйную мяккую карамель. Гэта як?
Беларускае прадпрыемства імпартазамясціць цукеркі, знаёмыя беларусам з дзяцінства.
У Беларусі збіраюцца вырабляць аналаг знакамітых цукерак Mamba.
У Белдзяржхарчпраме гэтую мяккую карамель назвалі «інавацыйнай імпартазамяшчальнай прадукцыяй». Вырабляць беларускую Mamba будзе «Слодыч».
Вырабляць цукеркі будуць у філіяле фабрыкі ў пасёлку Івянец Валожынскага раёна ўжо з кастрычніка. Плануецца, што завод будзе выпускаць 2,2 тысячы тон цукерак у год, на вытворчасці будуць задзейнічаны 20 чалавек.
Арыгінальныя Mamba — мяккія цукеркі з фруктовымі смакамі — вырабляе нямецкая кампанія August Storck з 1953 года. У 1990-я і 2000-я цукеркі заваявалі папулярнасць у Беларусі.
Каментары