Беларускім біятланістам працягнулі адхіленне ад міжнародных стартаў яшчэ на год

Біятланісты з Беларусі і Расіі не выступяць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) у сезоне 2024/2025. Пра гэта паведаміла прэс-служба IBU.

28.09.2024 / 17:43

Фота ілюстрацыйнае

«Рашэнне кангрэса ад 2022 года застанецца ў сіле. У правілах IBU няма палажэння аб удзеле спартсменаў у нейтральным статусе», — гаворыцца ў паведамленні міжнароднай федэрацыі.

Шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года вядзецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Алімпійская чэмпіёнка з Беларусі завяршыла кар'еру ў 32 гады

За беларускую зборную будзе выступаць чарговая расійская біятланістка

«Я трохі не разумею, дзеля чаго?» Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне задумалася пра завяршэнне кар'еры

«Паслугі прастытутак і дарагія гадзіннікі». Кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў быў падкуплены Расіяй

Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай

Nashaniva.com