Ірына Лешчанка абвясціла пра гэта на мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў мінулага біятлоннага сезона.
Ураджэнка беларускага горада Сянно за сваю кар'еру тройчы заваёўвала бронзу чэмпіянату Еўропы, па адным разе станавілася пераможцам і сярэбраным прызёрам, нагадвае sport5.by
Ірына Крыўко (дзявочае прозвішча спартсменкі) пяць разоў падымалася на п'едэсталы Кубкаў свету: чатыры разы станавілася сярэбраным прызёрам з складзе эстафеты і адзін раз — у асабістай гонцы. Серабро Кубка свету ў Ансі Крыўко прынесла гонка з масавым стартам.
Галоўным жа дасягненнем біятланісткі з'яўляецца золата ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у карэйскім Пхёнчхане-2018
У красавіку 2024 года Ірына задавалася пытаннем, ці варта працягваць кар'еру, калі няма міжнародных спаборніцтваў.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну беларускія і расійскія біятланісты адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў і спаборнічаюць на розных беларуска-расійскіх турнірах паміж сабой.
«Калі мы ўдзельнічалі на этапах Кубка свету, гэта было значна цікавей. Стаялі нейкія мэты…
Памятаю, мы рыхтаваліся да Алімпіяды 2018-га года… Усё, ты проста сканцэнтраваная была на гэтым, ты ведала, дзеля чаго выходзіш на зарадку, на першую, другую, трэцюю, чацвёртую, пятую трэніроўку…
Потым была наступная Алімпіяда, ты таксама ведала, да чаго ідзеш… Далей я пайшла ў дэкрэт, Аня Сола пайшла ў дэкрэт.
Мы вярнуліся на Кубак Расіі, ну, а што далей? А якія мэты? Многія маладыя спартсмены не знаходзяць матывацыю. Так, ёсць нейкія прызавыя, магчымасць зарабіць. Гэта таксама пэўная матывацыя, але ўсё адно не нейкая глабальная мэта, якая стаяла перад табой раней. І, адпаведна, ты думаеш, што дзесьці менш увагі надасі дзіцяці. А дзеля чаго?
Пастаянна адсутнічаеш дома, усё адно бываюць моманты, што ты не можаш дачку з сабой узяць. Таму павінна быць мэта».«Мяне папрасілі злётаць на мора, адпачыць і падумаць — не рабіць нейкіх спешных высноў. Я прыслухаюся. На адпачынку абмяркую і потым ужо прымем нейкае рашэнне», — сказала Ірына Лешчанка.
«Я трохі не разумею, дзеля чаго?» Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне задумалася пра завяршэнне кар'еры
Домрачава і Скардзіна далучыліся да чэленджу, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі Арзамасавай
Пазаўчора каталася на лыжах, а ўчора нарадзіла. Яшчэ адна біятланістка са зборнай Беларусі стала мамай
Каментары