Маргарыта Ляўчук стала мамай

Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў інстаграме пра нараджэнне дзіцяці.

24.10.2024 / 16:34

«Нарадзілі», — напісала Маргарыта. 

У подпісе да фота яна ўдакладніла, што немаўля — хлопчык.

Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну і выйшла там замуж. Яе абраннік — украінец Руслан Карнійка, ён з Харкава. Вучыўся ў Харкаўскім нацыянальным універсітэце Паветраных Сіл імя Івана Кажадуба. Служыць у супрацьпаветранай абароне, збіў каля дзясятка дронаў на подступах да Харкава.

Сама спявачка ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам. Тады і пазнаёмілася з Русланам.

Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам

Абраннік Маргарыты Ляўчук расказаў, як пазнаёміўся з ёй і даведаўся пра дзіця

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Nashaniva.com