Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нядаўна падзялілася навіной пра шлюб і цяжарнасць, прэзентавала новую песню.
Музыку і тэкст песні «Знаю» запісалі ўкраінскія музыкі Аляксандр Чэмераў і Сяргей Жадан. Гэта стала падарункам да вяселля Маргарыты. Яе муж — украінскі вайсковец Руслан Карнійка — зачытаў рэп.
Песня запісана па гісторыі кахання пары. Словы па-ўкраінску, але можна пачуць і напеўку беларускай «Купалінкі».
Песня ўжо даступна на розных платформах (можна паслухаць, напрыклад, на Spotify).
Каментары
Чэсна спрабаваў знайсці на розных платформах. На youtube няма. На іnstagram пра "усе платформы" без спасылак. Пра spotify аўтар не піша, але дапамагае рэдакцыя. Ок, іду туды. Без рэгістрацыі не дае націснуць на "play". Пасля рэгістрацыі "play" закрэслена чамусьці.
10 хвілін часу згубіў, нічога не атрымалася. Пачакаю, калі з'явіцца версія без квэстаў пасярэдзіне.