Оперная дзіва Маргарыта Ляўчук падзялілася здымкамі з вяселля.
З абраннікам Маргарыта распісалася ў Харкаве колькі месяцаў таму.
«Шчасце любіць цішыню, але ўсё ж прыйшоў час падзяліцца сваёй радасцю з вамі.
Я выйшла замуж за самага неверагоднага мужчыну, сапраўднага ўкраінскага героя і шыкоўнага прыгажуна. І так сталася, што Культурны дэсант здымаў наша вяселле ў Харкаве, каб зрабіць пра гэтую цудоўную падзею фільм у рамках праекта «Франтавая Студыя». І сёння нарэшце на ютубчыку Cultural Forces Music вы ўжо можаце яго паглядзець.
У якасці вясельнага падарунка ад Колі Сяргі, вядомыя ўсім украінскія зорачкі Саша Чэмераў і Сяргей Жадан, па нашай гісторыі кахання напісалі песню, якая стане хітом, як кажуць усе. Песню мы з маім мужам ужо запісалі і яна хутка будзе на ўсіх пляцоўках».
Спявачка дадала, што чакае дзіця.
Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну. Яе абраннік — Руслан Карнійка, ён з Харкава. Вучыўся ў Харкаўскім нацыянальным універсітэце Паветраных Сіл імя Івана Кажадуба. Служыць у супрацьпаветранай абароне, збіў каля дзясятка дронаў на подступах да Харкава.
Сама спявачка ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам. Тады і пазнаёмілася з Русланам.
А ў Брэсцкім абласным судзе спявачку месяц таму асудзілі завочна — ёй далі 6 гадоў пазбаўлення волі і штраф 800 базавых велічынь (32 тысячы рублёў). Яе абвінавацілі ў знявазе Лукашэнкі і ўладаў, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, здзеку з дзяржаўнага сцяга.
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/336471
Жадаю ўсяго самага найлепшага маладой сям'і і дзіцятку. Беражыце сябе!