У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА
У Мінску прыступілі да зносу парку «Дрымлэнд». Відэа гэтага працэсу з'явіліся ў сацсетках.
20.11.2024 / 22:36
Скрыншот з відэа
Некалі папулярны парк атракцыёнаў з аквапаркам пад адкрытым небам ужо не першы год закрыты.
Пасля банкруцтва ўладальніка парк перайшоў гораду і на ягонай тэрыторыі вырашылі пабудаваць Парк народнага адзінства.
Плошчу ў 16,2 га плануюць цалкам рэканструяваць. Цэнтральнай часткай новага парку стане ландшафтная кампазіцыя «Беларусь», якая паўтарае контуры краіны. Унутры з'явяцца рэчышчы галоўных рэк у выглядзе сухіх ручаёў, напоўненых жвірам. У месцах умоўнага знаходжання кожнай з абласцей плануюць размясціць макеты мініяцюр будынкаў і славутасцяў.
Таксама тэрыторыю абсталююць электроннымі табло, дзе можна будзе прачытаць цікавыя факты пра розныя гарады Беларусі. У парку з'явяцца дзіцячая і валейбольная пляцоўка, зоны адпачынку з альтанкамі.
Без атракцыёнаў і аквапарку. Як будзе выглядаць былы «Дрымлэнд»
На месцы «Дрымлэнда» з'явіцца новы парк. Назва здзіўлення не выклікае
Ліквідуецца мінскі забаўляльны парк «Дрымлэнд», уласнік «страціў цікавасць да праекта»