Брэсцкую крэпасць зноў паставяць на маштабную рэканструкцыю

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» у найбліжэйшыя гады чакае маштабная рэканструкцыя, работы па якой закрануць 11 аб'ектаў комплексу, піша «Вечерний Брест».

30.11.2024 / 22:25

Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці. Фота: Wikimedia Commons

Рэканструкцыю задумалі ў рамках праекта «Саюзнай дзяржавы», як працяг папярэдніх пераўтварэнняў 2018-2020 гадоў, якія ахапілі 16 аб'ектаў мемарыяльнага комплексу.

Бюджэт новага праекта — 493 млн расійскіх рублёў (каля 16,2 млн беларускіх), а работы будуць праводзіцца на 11 аб'ектах крэпасці. На дзесяці будуць зробленыя будаўнічыя і рэстаўрацыйныя работы, у яшчэ аднаго — статус «музеефікацыя».

«Адрозненне новага праекта ў тым, што ў бюджэце закладзеныя капітальныя і рамонтна-аднаўленчыя работы на велізарных плошчах крэпасці, некаторыя з якіх не рамантаваліся на працягу 50 гадоў», — піша выданне са спасылкай на дырэктара мемарыяльнага комплексу Аляксандра Каркатадзэ.

Так, плануецца адрэстаўраваць увесь заходні бок Цытадэлі, уключаючы паўднёва-заходнюю казарму, памяшканні паўднёвай казармы. Адрэстаўруюць руіны ў паўночнай частцы Цытадэлі і каля Музея абароны, галоўны манумент «Мужнасць», галоўны ўваход «Зорка», парахавы склеп № 1 Кобрынскага ўмацавання і іншыя аб'екты.

Што тычыцца аб'екта, які ў праекце выступае пад грыфам «музеефікацыя», то гэта стварэнне ў паўночна-заходняй частцы Цытадэлі скульптурнай кампазіцыі «Смутак» у вобразе жанчыны, якая страціла на вайне сваіх родных і блізкіх. 

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

Прарасійскія актывісты б'юць трывогу: у Брэсцкай крэпасці замазалі савецкі надпіс «здесь работал Павлов»

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця

Падлеткі скралі скрыню марожанага з Брэсцкай крэпасці

Касманаўт Алег Навіцкі прыехаў у Брэсцкую крэпасць у Z-майцы ФОТА

Nashaniva.com