Культура44

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця

Помнік беларускага барока перажыў знішчэнне расійскімі ўладамі старога горада пад будаўніцтва крэпасці, але XX стагоддзе ператварыла яго ў руіны.

Трохмерная рэканструкцыя касцёла бернардзінак у Брэсце, накладзеная на фотаздымак руін кляштарнага комплексу. Фота: А. Невар

Кансервацыю з элементамі рэстаўрацыі плануюць правесці на руінах касцёла і кляштара бернардзінак, які сёння знаходзіцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Як паведаміў старэйшы інспектар аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Уладзімір Цярлецкі, у будынку пасля кансервацыі з'явяцца два пакоі, у якіх можа размясціцца музейная экспазіцыя.

Размовы пра адраджэнне комплексу жаночага і мужчынскага бернардзінскіх кляштараў Брэста вядуцца досыць даўно. Праўда, адшукаць інвестара, які б узяўся за паўзруйнаваны кляштар бернардзінак фактычна на ўскраіне горада, так і не удалося.

Некалькі арак бакавой сцяны — ўсё, што засталося ад касцёла. Фота: tomin.by

Аб'ект на свой баланс давялося ўзяць аддзелу культуры Брэсцкага гарвыканкама. Сіламі гарадской ЖКГ добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Супрацоўнікі МНС выдалілі дрэвы і іншую расліннасць з руйнаванага паверху кляштара.

Справа зрушылася з месца ў ліпені 2020 года, калі Міністэрства культуры падтрымала прапанову гарвыканкама правесці дэталёвае абследаванне тэхнічнага стану, якое выканалі спецыялісты БрДТУ.

Па выніках справаздачы было прынята рашэнне аб неабходнасці кансервацыі аб'екта. Праца над распрацоўкай навукова-вышукальнай дакументацыі па кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі былога кляштара пачалася ў 2023 годзе.

Кляштар бернардзінак у Бярэсці быў заснаваны Аленай Копаць з Дольскіх у 1624 годзе, роўна 400 гадоў таму. Тады ён быў цалкам драўляным. У той жа час побач з жаночым кляштарам пачалося ўзвядзенне мураванага мужчынскага кляштара пры фінансавай падтрымцы канцлера Льва Сапегі.

Макет ансамбля бернардзінскіх кляштараў на Замухавеччы ў Берасці. Фота: Radzima.org

У 1720-я гады на месцы драўлянага касцёла жаночага кляштара пачалося будаўніцтва мураванага храма, аўтарамі якога сталі архітэктары Б. Мазуркевіч і А. Даўгяла. Ён быў скончаны толькі ў 1750 годзе і асвечаны пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1781 годзе побач з касцёлам збудавалі мураваны кляштарны корпус.

Бернардзінскія кляштары разам утваралі ўнікальны архітэктурны ансамбль Замухавечча, праз які праходзіла адна з галоўных дарог Берасця, што вяла ў Валынь.

Касцёл і кляштар бернардзінак да і пасля рэканструкцыі пад шпіталь. Рэканструкцыя барочнага выгляду зроблена паводле захаваных абмерных чарцяжоў 1831 года. Фота: deletant

Пасля паўстання 1830-1831 гадоў расійскія ўлады скасавалі ўсе каталіцкія ордэны, якія падтрымалі паўстанцаў. Амаль адначасова з гэтым пачынаецца будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, дзеля якой ламаюць і зносяць гістарычны цэнтр горада, а найбольш трывалыя мураваныя будынкі — храмы і кляштары, — перабудоўваюць пад новыя патрэбы.

Былы касцёл бернардзінак пасля пажару ў 1915 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Так кляштар бернардзінак быў ператвораны ў шпіталь, дзеля чаго касцёл і жылыя карпусы да непазнавальнасці перабудоўваюцца ў стылі «казарменнага» рускага класіцызму. Такі ж лёс напаткаў і суседні мужчынскі кляштар, перабудаваны пад кадэцкі корпус.

Комплекс найбольш пацярпеў у час Першай сусветнай вайны, калі ў 1915 годзе расійскія войскі адступалі з Брэст-Літоўска. Будынак былога касцёла цалкам выгарэў знутры, ад яго засталася толькі мураваная скрыня, абсыпалася нават тынкоўка.

Руіны перабудаваных касцёлаў пры былых мужчынскім і жаночым бернардзінскіх кляштарах. 1930-я гады. Фота: Wikimedia Commons

Новыя польскія ўлады знеслі руіны касцёла, а кляштар прыстасавалі пад сталовую.

У якасці сталовай былы кляштар выкарыстоўваўся і ў 1950-1970-я гады, што зберагло яго ад канчатковага знішчэння. 

У 1980-я гадах будынак канчаткова закінулі, пасля чаго ён стаў імкліва разбурацца. Ад кляштара захаваўся толькі першы паверх са скляпеністымі перакрыццямі, а ад касцёла — толькі яго заходняя сцяна з арачнымі нішамі. 

Унутраны двор кляштара з рызалітам лесвічнай клеткі. Фота: deletant

Наяўнасць і якасць абмераў, выкананых афіцэрамі генеральнага штаба Гродзенскай губерні ў 1831 годзе перад перабудовай, дазваляюць даволі дакладна аднавіць касцёл і кляштар у яго гістарычным барочным абліччы.

Каментары4

  • Чытач
    15.07.2024
    Мірных жыхароў Марыюпалю шкадуюць, і ніхто іх не папракае за тое, што яны апынуліся ў такіх руінах. А беларусы такое знішчэнне сваіх гарадоў і вёсак перажылі не адзін раз!
    Гэта проста цуд, што беларускі народ выжыў пасля стагоддзяў генацыду!
  • Человек
    15.07.2024
    Чытач, а кто его геноцидил столетиями? Была попытка в сороковые, но ничего более не припомню.
  • Каталік лайф
    15.07.2024
    Перажыў нават саветаў, лукашню не перажыў

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах8

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбольшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →