29 чэрвеня каля пятай гадзіны раніцы двое падлеткаў выкралі з гандлёвага пункту, што знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці, пяць кантэйнераў з марожаным па кілаграму і вафельныя ражкі.
Хлопцаў з цяжкай скрыняй заўважылі супрацоўнікі аховы мемарыяльнага комплекса. Убачыўшы ахоўнікаў, дзеці кінулі здабычу і ўцяклі. Праз некаторы час іх знайшлі ў закінутых казематах, недалёка ад выхаду з крэпасці.
Хлопцам 14 і 17 гадоў. Аказалася, што гэта не першая іх аперацыя па выкраданні ласункаў — некалькі дзён таму яны ўжо абчышчалі гэты самы гандлёвы пункт. Але тады ім удалося выкрасці не толькі марожанае, але і грошы з касы.
Каментары