Пашынян: Арменія больш не вернецца ў АДКБ
Арменія лічыць сябе краінай па-за АДКБ. Вяртанне ў арганізацыю ўжо немагчымае, пункт невяртання пройдзены, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы ў парламенце.
04.12.2024 / 16:31
Нікол Пашынян. Фота: Carl Court/Getty Images
«Мы сказалі, што замарожваем свой удзел у дзейнасці АДКБ, а гэта значыць, што мы не ўдзельнічаем у абмеркаванні якіх-небудзь дакументаў. Мы проста не накладаем вета ні на адзін дакумент, таму што, па сутнасці, лічым сябе па-за АДКБ, хай робяць, што хочуць.
Гэтая сітуацыя робіць вяртанне Арменіі ў АДКБ усё больш цяжкім, а то і немагчымым. Я думаю, што тут мы прайшлі пункт невяртання», — заявіў Пашынян.
Раней ён казаў, што Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ. Яна перастала ўносіць свой унёсак у бюджэт арганізацыі і дасылаць прадстаўнікоў на мерапрыемствы і вучэнні арганізацыі.
Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ
Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі
Расія выявіла «масавыя парушэнні» ў армянскім каньяку пасля заяў Пашыняна аб выхадзе з АДКБ
Чаму Пашынян стаў рэзка крытыкаваць Лукашэнку?
Арменія разглядае ідэю ўступлення ў Еўрасаюз