Улады Арменіі абмяркоўваюць магчымасці ўступлення ў Еўрасаюз, заявіў кіраўнік МЗС краіны Арарат Мірзаян у інтэрв'ю выданню TRT World.
«У Арменіі актыўна абмяркоўваюцца новыя магчымасці. Не адкрыю таямніцы, калі скажу, што ідэя ўступлення ў ЕС таксама ёсць у гэтым спісе. У народа Арменіі ёсць еўрапейскія памкненні, і, як я ўжо сказаў, мы праходзім гэты працэс і ўбачым, якім будзе канец гэтага працэсу, у якім на гэты момант ніхто не можа быць упэўнены або прадказаць», — сказаў Мірзаян.
Раней армянскі міністр казаў, што настаў час пачаць дыялог па лібералізацыі візавага рэжыму паміж Арменіяй і ЕС. Ён адзначыў, што Ерэван мае намер развіваць адносіны з Еўрасаюзам і па іншых напрамках.
«Хачу яшчэ раз падкрэсліць намер Арменіі далей паглыбляць адносіны з Еўрасаюзам на аснове амбіцыйнага парадку дня на карысць нашых народаў і дзеля больш паспяховага Паўднёвага Каўказа», — адзначыў ён.
Чытайце таксама:
Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта
Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі
«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі
Каментары