Выйшаў другі том новага Збору твораў Кузьмы Чорнага

У 2023 годзе пачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900—1944) у 12 тамах. Цяпер у выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет другі том, прэзентацыя якога прайшла ў верасні ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

18.12.2024 / 23:44

Кнігу складаюць апавяданні 1926—1931 гадоў, сярод якіх — «На пыльнай дарозе», «Пробуюць грушы шумець», «Хвоі гавораць», «Пачуцці», «Начлег у вёсцы Сінегах», «Вераснёвыя ночы», «Ліст Якуба Малькевіча», «Рамонтная брыгада» і іншыя, паведамляе сайт Нацыянальнай бібліятэкі.

Над гэтым 447-старонкавым выданнем, якое выйшла ўслед за мінулагоднім першым томам, працаваў цэлы калектыў спецыялістаў: тэкстолагі, рэдактары, даследчыкі і знаўцы творчасці Кузьмы Чорнага, рэцэнзенты, выдаўцы, тэхнічныя супрацоўнікі.

За асноўны тэкст былі прынятыя прыжыццёвыя зборнікі твораў Кузьмы Чорнага і ягоныя прыжыццёвыя публікацыі ў перыядычных выданнях. Том быў падрыхтаваны з улікам моўных варыянтаў і розначытанняў, якія даюць магчымасць прасачыць за творчай кухняй пісьменніка.

У тэкстах узноўленая мова Чорнага, адлюстраваныя дыялекталагічныя асаблівасці лексічных адзінак і іх граматычных формаў, падрыхтаваныя навуковыя каментарыі да кнігі, аўтаркай якіх стала Вольга Карачун.

Беларуская літаратура: ілюзія, што ўсе пісьменнікі выехалі

У серыі «Людзі эміграцыі» выйшаў том пра Янку Запрудніка

Выйшла новая кніга пра Максіма Багдановіча

Пабачыла свет кніга Міколы Дзядка

Выйшла кніга вершаў для дзяцей, аздобленая выцінанкамі

Nashaniva.com