Этнографка, спявачка і паэтка Любоў Сівурава напісала кнігу дзіцячых вершаў «Робіць Янка выцінанку», якую аздобіла Наталля Сухая, і выдала выдавецтва «Паперус», піша bellit.info.
«Нездарма людзі кажуць, што чалавек — каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач — і выразач! — пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Гартайце, забаўляйцеся — і выразайце сваё шчасце!», — гаворыцца ў анатацыі.
Таксама маленькія чытачы змогуць паводле прапанаваных схемаў самастойна навучыцца рабіць выцінанкі.
Кнігу ўжо можна набыць праз сайты knihi.by і kniganosha.by.
Каментары