Культура

У серыі «Людзі эміграцыі» выйшаў том пра Янку Запрудніка

У выдавецтве фонду «Камунікат» у Беластоку пабачыла свет кніга «Янка Запруднік» з серыі «Людзі эміграцыі», запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч, піша bellit.info.

Фота: БІНІМ

У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы пра Янку Запрудніка: біяграфічны нарыс, успаміны дачкі Веры, сяброў і знаёмых, гэтак і ягоныя ўласныя тэксты. У раздзеле «Даследаванні» прадстаўленыя некаторыя часткі з дысертацыі Янкі Запрудніка і ягоныя даследчыя артыкулы. Частка «Скрыпты» рэпрэзентуе паасобныя прыклады ягонай журналісцкай дзейнасці на радыё «Вызваленне / Свабода», раздзел «Эсэ» — найбольш важныя эсэістычныя тэксты гісторыка, тлумачаць на старонцы БІНіМ.

Асобна ў кнізе змешчаныя вершы, прысвячэнні, эпітафіі, што выходзілі з-пад пяра Сяргея Ясеня (літаратурны псеўданім Янкі Запрудніка), а таксама інтэрвію з дзеячам. Шмат апавядаюць пра самога Янку Запрудніка і ягонае атачэнне дзённік падарожжа ў ЗША ў 1953 годзе і разнастайныя ўспаміны самога героя кнігі. Асабліва багаты раздзел — эпісталярыі, які складае ліставанне з прэзідэнтам БНР Міколам Абрамчыкам, літаратуразнаўцам і гісторыкам Антонам Адамовічам, сябрамі, сваякамі і знаёмымі як у Беларусі, гэтак і ў эміграцыі.

Адмыслова для гэтай кнігі было запісанае ўжо пасля смерці Янкі Запрудніка інтэрв'ю з ягонай жонкай спадарыняй Надзеяй. Завяршае кнігу аб’ёмістая бібліяграфія гісторыка й журналіста.

Янка Запруднік (1926—2022) — гісторык, журналіст, выдавец, ведамы дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША. Пасля заканчэння апынуўся ў беларускім лагеры DP у Рэгенсбургу, дзе вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы і атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім скаўтынгу, пачаў займацца літаратурнай творчасцю.

У 1948 годзе разам з 12 сябрамі выехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях і адначасова ўдзельнічаў у выданні моладзевага часопісу «Наперад!». Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, а таксама Згуртавання беларускіх камбатантаў. Удзельнічаў у Беларускім хрысціянскім акадэмічным аб’яднанні «Жыццё». У 1950 годзе Янка Запруднік выехаў на навучанне ў Бельгію, дзе ў 1954 годзе скончыў гістарычны факультэт Лювенскага ўніверсітэту і адразу скіраваўся ў Нямеччыну. У 1954—1957 гг. ён быў супрацоўнікам у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне» ў Мюнхене, а таксама ўдзельнічаў у выданьні газеты «Бацькаўшчына».

У 1957 годзе Янка Запруднік прыехаў з сям’ёй у ЗША. Да 1991 працаваў у Нью-ёрскай беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне» («Свабода»). У 1969 годзе ў Калумбійскім універсітэце (Нью-Ёрк) абараніў доктарскую дысэртацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917)». У 1967—1975 гадах чытаў курс гісторыі Беларусі ў Куінз-каледжы Нью-Ёрскага ўніверсітэта, а таксама Калумбійскім унівэрсітэце. У 1980—1995 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Беларус».

З пачатку 1990-х Янка Запруднік пачаў наладжваць сувязі з Беларуссю, часта яе наведваў. Ён быў адным з заснавальнікаў і сябрам Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру. Разам з другой жонкай Надзеяй шмат фінансава падтрымоўваў цэрквы, установы і арганізацыі, а таксама канкрэтных асобаў у Беларусі.

Каментары

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу6

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу6

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →